Автор Тема: Украінцы адвялі танк ад мяжы зь Беларусьсю  (Прочитано 928 раз)

0 Користувачів і 1 Гість дивляться цю тему.

Offline ofenrohr

  • Hero Member
  • *****
  • Повідомлень: 2693
 надыходам лета жыхары памежных зь Беларусьсю раёнаў Украіны пачалі жывей гандляваць у Беларусі. Цяпер яны вязуць у Гомель сьвежую гародніну, клубніцы, чарэшні. І запрашаюць беларусаў не баяцца, наведваць іхнія рынкі і крамы. Рэпартаж з Цэнтральнага рынку ў Гомелі, куды гэтымі днямі прыяжджае найбольш украінцаў.

Украінцаў на рынку знайсьці нескладана: дзе чарэшні, кабачкі, сьвежая рэпчатая цыбуля ды памідоры, там звычайна і ўкраінцы.

Спадарыня Галіна прыехала ў Гомель з суседняга Рэпкінскага раёну Чарнігаўскай вобласьці:

«Чарэшні, агуркі, кроп, часнык, клубніцы, кабачкі прывозім. Ну яшчэ тварог, сьмятану, масла вязем».

Украінка кажа, што яна і ўсе іншыя жыхары памежных тэрыторыяў і думкі не дапускаюць, каб псаваць добрасуседзкія адносіны. Страхі наганяюць хіба толькі прапагандысты расейскіх тэлеканалаў — нібыта рабуюць скрозь па Ўкраіне і машыны прыватныя адбіраюць:

«Мы нават і дапусьціць ня можам, каб былі мы ў нейкіх кепскіх адносінах. Не-не, нават у думках такога не дапускаем. Мы лічым, што Беларусь — гэта найлепшая сяброўская краіна. Напалохалі, нарасказвалі небыліц. Але гэта няпраўда. Разумееце, мы б ужо ведалі, калі б што якое. Мы жывём у Рэпках, адразу за мытняю — мы б пра такія падзеі ведалі».

Засмучае ўкраінцаў толькі тое, што беларуская мытня абмяжоўвае ўвоз вітаміннай ды іншай прадукцыі на тэрыторыю Беларусі, калі нехта часьцей езьдзіць празь мяжу. Тады не 35 кіляграмаў дазваляюць везьці, а толькі пяць:

«Мы прывозім добрую прадукцыю, і ў нас ёсьць на яе попыт. Вось толькі мытнікі, як звычайна, вызначаюць нормы, і нам вельмі цяжка іх прытрымлівацца. Калі мець на ўвазе тыя нормы, то мы ж нічога ня можам зарабіць, нават калі везьці ўсё са сваіх гаспадарак. Як мы прывязем пяць кіляграмаў, то што мы заробім? Мы нічога не заробім! Калі везьці 35 кіль, то трэба ехаць раз на восем дзён. А калі езьдзіць два разы на тыдзень, то мы ня можам столькі везьці».
 
Ня трэба баяцца — можна сьмела ехаць ва Ўкраіну, бо ніхто нікога не чапае
Назад ва Ўкраіну жанкі вяртаюцца не з пустымі рукамі:

«Каўбасныя вырабы вашы нам надзвычай падабаюцца — вельмі смачныя, і малочную прадукцыю — згушчанае малако — таксама бяром. І кансэрвы. Гэта калі хто нас просіць, то мы прывозім».

Спадарыня Тамара з Чарнігава раіць гамельчукам не баяцца, а, як і раней, езьдзіць на закупы. Пасьля выбараў новага прэзыдэнта ўкраінцы спадзяюцца, што і ў Данецку сытуацыя стабілізуецца. У Чарнігаве ж заўсёды было спакойна:

«Ня трэба баяцца — можна сьмела ехаць ва Ўкраіну, бо ніхто нікога не чапае».

Гандляркі кажуць, што кіляграм чарэшні каштуе ў Чарнігаве 23 грыўні. І апрануцца можна нашмат таньней, чым у Беларусі:

«Адзеньне ж таньнейшае — адзецца можна за 200 даляраў».

У Галіны з Рэпак перапытваю: а як жа быць з блёкпастом і танкам у акопе, які стаяў на пад’езьдзе да гэтага ўкраінскага райцэнтру яшчэ ў сярэдзіне траўня?

«Ужо няма таго блёку. І танка няма. Ужо свабодна. Прыяжджайце аўтобусам ды пабачце».

Offline ofenrohr

  • Hero Member
  • *****
  • Повідомлень: 2693
Re: Украінцы адвялі танк ад мяжы зь Беларусьсю
« Reply #1 : Червня 05, 2014, 10:44:19 22:44 »
 :smilie7:

Offline Etobicoke Resident

  • Hero Member
  • *****
  • Повідомлень: 1426
Re: Украінцы адвялі танк ад мяжы зь Беларусьсю
« Reply #2 : Червня 05, 2014, 10:51:58 22:51 »
У нас були танки на блокпостах?

Offline Mandera

  • Hero Member
  • *****
  • Повідомлень: 752
  • Стать: Чоловіча
Re: Украінцы адвялі танк ад мяжы зь Беларусьсю
« Reply #3 : Червня 05, 2014, 10:52:50 22:52 »
Цитувати
Ужо няма таго блёку. І танка няма...

"Няма таго, што раньш было..." (Максiм Багдановiч)

Offline PamTam

  • Ветеран форума
  • ******
  • Повідомлень: 13525
Re: Украінцы адвялі танк ад мяжы зь Беларусьсю
« Reply #4 : Червня 05, 2014, 10:53:08 22:53 »
У нас були танки на блокпостах?
все що на гусеницях і з пушкою - танк.

Offline Etobicoke Resident

  • Hero Member
  • *****
  • Повідомлень: 1426
Re: Украінцы адвялі танк ад мяжы зь Беларусьсю
« Reply #5 : Червня 05, 2014, 10:55:18 22:55 »
Але з рештою сила, один танк протів всьої Білорусі)

Offline finli

  • Ветеран форума
  • ******
  • Повідомлень: 10412
Re: Украінцы адвялі танк ад мяжы зь Беларусьсю
« Reply #6 : Червня 05, 2014, 10:55:31 22:55 »
У нас були танки на блокпостах?

і шилкі билі ...дажє в Броварах  в пасадочках тихесенько стояли  :smilie3:

Offline Mandera

  • Hero Member
  • *****
  • Повідомлень: 752
  • Стать: Чоловіча
Re: Украінцы адвялі танк ад мяжы зь Беларусьсю
« Reply #7 : Червня 05, 2014, 11:01:12 23:01 »
У нас були танки на блокпостах?
все що на гусеницях і з пушкою - танк.

Не обязательно с пушкой. Достаточно с каким-нибудь  дулом.

Offline PamTam

  • Ветеран форума
  • ******
  • Повідомлень: 13525
Re: Украінцы адвялі танк ад мяжы зь Беларусьсю
« Reply #8 : Червня 05, 2014, 11:02:59 23:02 »
У нас були танки на блокпостах?
все що на гусеницях і з пушкою - танк.

Не обязательно с пушкой. Достаточно с каким-нибудь  дулом.

ну так, з дулом. А якщо така велика фігня з дулом стоїть на землі і не схожа на АК - то це артилерія.

Offline Geo

  • Ветеран форума
  • ******
  • Повідомлень: 17608
  • Стать: Чоловіча
Re: Украінцы адвялі танк ад мяжы зь Беларусьсю
« Reply #9 : Червня 05, 2014, 11:15:41 23:15 »
Будзем спадзявацца, што не толькі жыхары суседніх раёнаў, але і цэлыя народы нашы будуць і у далейшым сябраваць.

Жыве Беларусь!